Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Пытанне 3. Фактары, якія ўплываюць на ўзровень бібліятэчнага абслугоўвання па краязнаўстве

Читайте также:
  1. Краязнаўчая дзейнасць бібліятэкі як базавая падсістэма бібліятэчнага кразнаўства
  2. Пытанне 1. Азначэнне КБДА, яго функцыі, уласцівасці і крытэрыі
  3. Пытанне 1. Індывідуальныя, групавыя і калектыўныя карыстальнікі краязнаўчых фондаў і паслуг бібліятэк па краязнаўстве
  4. Пытанне 1. Краязнаўства. Аб’ект, прадмет, формы арганізацыі
  5. Пытанне 1. Метадычныя асаблівасці падрыхтоўкі асобных тыпаў і жанраў папулярных краязнаўчых дапаможнікаў
  6. Пытанне 2. Асаблівасці арганізацыі абслугоўвання па краязнаўстве ва універсальных абласных, публічных (масавых) і спецыяльных бібліятэках
  7. Пытанне 2. Асаблівасці працэсаў падрыхтоўчага этапу.

Узровень бібліятэчнага абслугоўвання залежыць ад:

становішча бібліятэчнага сервіса наогул;

размяшчэння мясцовай публічнай бібліятэкі (ці блізка яна знаходзіцца ад чытачоў, ці зручна да яе дабірацца);

палепшанага расклада яе работы;

бясплатнасці карыстання;

адкрытага доступу да фонда;

комплекснага прадстаўлення бібліяграфічнай інфармацыі і першаснага дакумента;

зручнасці памяшканняў, мэблі, абсталявання, якія забяспечваюць абанентам камфорт;

магчымасці атрымання КД на дом, або іх копій, электроннай дастаўкі дакументаў.

Ад усяго гэтага залежыць імідж і сацыяльны прэстыж мясцовай публічнай бібліятэкі як цэнтра бібліятэчнага краязнаўства.

У той жа час эфектыўнасць КДБ залежыць ад супрацоўнікаў бібліятэкі, ад якасці і наменклатуры паслуг па краязнаўстве.

У адным выпадку якасць абслугоўвання па краязнаўстве праяўляецца ў зменах арганізацыйнай структуры бібліятэкі, калі ствараецца аддзел або сектар краязнаўства.

У другім выпадку – праз прыярытэтнае фарміраванне КФ і шматаспектнае раскрыццё яго складу і структуры з дапамогай сістэмы каталогаў, картатэк, бібліяграфічных дапаможнікаў, якія забяспечваюць магчымасці поўнага і свабоднага доступу да першасных дакументных рэсурсаў і аптымізуюць іх выбар.

У трэцім выпадку – праз актуалізацыю праблематыкі бібліятэчна-бібліяграфічнага абслугоўвання.

У чацвёртым выпадку – шляхам прадстаўлення абанентам магчымасці зносін і ўдзелу ў краязнаўчых мерапрыемствах, якія праводзяцца бібліятэкай. І нарэшце, калі інтэрьеру бібліятэкі надаецца мясцовы каларыт.

Гэта сведчыць аб шырокім спектры і наменклатуры паслуг бібліятэкі па краязнаўстве.

Перш за ўсё, мясцовая публічная бібліятэка павінна рэалізоўваць бібліятэчна-бібліяграфічныя віды паслуг па краязнаўстве, якія звязаны са зборам, захаваннем і прадстаўленнем у грамадскае карыстанне краязнаўчых дакументаў. Таму першаснай задачай з’яўляецца фарміраванне краязнаўчых фондаў у поўным аб’ёме.

Выкарыстанне краязнаўчых фондаў залежыць ад узроўня раскрыцця іх складу і структуры, давядзення да абанентаў бібліяграфічнай інфармацыі.

Гэтаму садзейнічае:

Ø створаны бібліятэкай краязнаўчы даведачна-бібліяграфічны апарат;

Ø падрыхтоўка бібліяграфічных дапаможнікаў краязнаўчай тэматыкі, баз даных;

Ø даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне карыстальніў па краязнаўстве;

Ø дыференцыраванае бібліяграфічнае інфармаванне аб краязнаўчых дакументах;

Каталагізацыя краязнаўчых дакументаў, шматаспектнае раскрыццё іх зместу і месцазнаходжання ў сістэме краязнаўчых каталогаў і картатэк — адна з асноўных паслуг бібліятэкі па краязнаўстве.

Адным з галоўных сродкаў інфармацыйнага забеспячэння па краязнаўстве з'яўляюцца бібліяграфічныя дапаможнікі краязнаўчай тэматыкі (глядзі лекцыю 8). Сукупнасць бібліяграфічных дапаможнікаў дае магчымасць задаволіць асноўныя інфармацыйныя краязнаўчыя патрэбнасці насельніцтва края. Падрыхтаваныя універсальнымі абласнымі бібліятэкамі краязнаўчыя дапаможнікі можна распаўсюджваць па падпіске, або прадаваць усім жадаючым, што дазволіла б вярнуць бібліятэкам хаця б частку затрачаных на іх выданне асігнаванняў.

Прадастаўленне электронных краязнаўчых каталогаў і баз даных— сёння адзін з асноўных кірункаў бібліятэчна-бібліяграфічнага абслугоўвання па краязнаўстве.

Мясцовыя публічныя бібліятэкі ў працэсе абслугоўвання чытачоў:

Ø выконваюць бібліяграфічныя і фактаграфічныя даведкі краязнаўчага зместа;

Ø інфармуюць асобных абанентаў, сацыяльныя групы і калектывы аб новых паступленнях КД шляхам:

а) падрыхтоўкі бюлетеняў, спісаў, аглядаў;

б) арганізацыі выстаў, дзён спецыяліста-краязнаўцы і інш.

Бібліятэкі выкарыстоўваюць розныя формы і метады нагляднай, вуснай і пісьмовай папулярызацыі КД:

Ø краязнаўчыя гутаркі, краязнаўчыя дні (чацверг, аўторак), тыдні, месячнікі папулярызацыі краязнаўчай літаратуры;

Ø краязнаўчыя чытанні, клубы, аб’яднанні краязнаўцаў, прэзентацыі, дыспуты, віктарыны;

Ø сустрэчы з прадстаўнікамі мясцовай улады, выдатнымі людзьмі края, пісьменнікамі – аўтарамі краязнаўчых твораў, навукоўцамі;

Ø конкурсы на лепшага знатака края або краязнаўчай літаратуры;

Ø гульні – вандраванні па родным краі;

Ø удзел у арганізацыі і правядзенні масавых краязнаўчых мерапрыемстваў: дні горада, сяла, вуліцы, установы, мясцовыя радаводы.

Спецыфіка бібліятэчнага-бібліяграфічнага краязнаўства ў тым, што яно выходзіць за межы чыста бібліятэчных паслуг па краязнаўстве:

арганізацыя экскурсій па знакамітых мясцінах;

арганізацыя музея мясцовай кнігі;

пошукавая, даследчая, экспедыцыйная работа;

стварэнне летапісу края;

запісы ўспамінаў старажылаў, мясцовага фальклору, гаворак.

Усе гэтыя формы можна выкарыстоўваць, калі гэта трэба дакладнаму абаненту, групе, калектыву, або мясцоваму згутраванню цалкам.

Рэклама КДБ павінна ажыццяўляцца не толькі ў бібліятэках, але і за яе межамі: праз прэсу, радыё, тэлебачанне, на прыпынках транспарта, у мятро, магазінах і г.д.

Такім чынам, папулярызацыя краязнаўчых ведаў ажыццяўляецца:

1. праз выдачу КД, назапашаных бібліятэкай;

2. сродкамі раскрыцця КФ у сістэме каталогаў, бібліяграфічных дапаможнікаў, баз даных для забеспячэння свабоднага доступа;

3. сродкамі правядзення масавых мерапрыемстваў, лекцый, кансультацый, выкананне даведак краязнаўчага характара, ажыццяўлення інфарміравання насельніцтва края аб новых КД і тых, якія знаходзяцца ў фондзе бібліятэкі і за яе межамі;

4. сродкамі зносін карыстальнікаў і бібліятэкараў;

5. формамі павышэння інфармацыйнай культуры карыстальнікаў па краязнаўстве.

І зараз галоўнае — эфектыўна выкарыстоўваць пералічаныя формы і метады інфармацыйнага забеспячэння і папулярызацыі ведаў у краязнаўчай рабоце бібліятэк розных тыпаў і відаў.

Вывады:

1. Сістэма бібліятэчна-бібліяграфічнага абслугоўвання па краязнаўстве мае сваю структуру і яе спецыфіка праяўляецца ў пэўным наборы арганізацыйных мерапрыемстваў і канкрэтных паслуг па краязнаўстве.

2. Існуюць пэўныя асаблівасці арганізацыі абслугоўвання па краязнаўстве ва універсальных абласных бібліятэках, публічных масавых і спецыяльных бібліятэках.

3. Узровень бібліятэчна-бібліяграфічнага абслугоўвання і яго эфектыўнасць па краязнаўстве залежыць ад шэрагу фактараў: размяшчэння бібліятэкі, бесплатнасці карыстання, становішча бібліятэчнага сервіса і інш.

4. Бібліятэкі выкарыстоўваюць розныя формы і метады нагляднай, вусна й і пісьмовай папулярызацыі краязнаўчых дакументаў, розныя сродкі інфармацыйнага забеспячэння.

 

Ключавыя паняцці: “бібліятэчна-бібліяграфічнае абслугоўванне па краязнаўстве”, “сістэма бібліятэчнага абслугоўвання па краязнаўстве”, “эфектыўнасць краязнаўчай дзейнасці бібліятэк”, “формы і метады папулярызацыі краязнаўчых дакументаў”, “формы і метады інфармацыйнага забеспячэння па краязнаўстве”.

 

Заданне для СПС: пазнаёміцца з рэальнай практыкай арганізацыі абслугоўвання абанентаў па краязнаўству ў адной з публічных бібліятэк (па выбару студэнта) і выступіць з невялікім паведамленнем на семінарскім занятку.

ЛІТАРАТУРА

Асноўная

1. Библиотечное краеведение: терминолог. словарь / сост. В.С. Крейденко, А.В. Мамонтов. – СПб., 1998. – 85 с.

2. Вольберг Г.М. Областная библиотека — центр библиотечного краеведения в регионе / Г.М. Вольберг // Общие вопросы содержания и организации работы библиотек (отделов книжных фондов) историко-краеведческих музеев: материалы научн.-метод. семинар. – М., 1993. – С. 28 – 32.

3. Краязнаўчая дзейнасць бібліятэк: метад. рэкамендацыі / НБ Беларусі; склад. Р.М.Чыгірова, М.У.Сокал. – Мн., 1994. – С. 64 – 82.

Дадатковая

1. Краеведческая работа современных библиотек: сб. науч. тр. / РНБ. – СПб., 1997. – 247 с.

2. Проблемы краеведческой деятельности библиотек: материалы Всерос. науч.- практ. семинара (Великий Новгород, сентябрь 2002г.). – СПб., 2003. – 258 с.

 

Лекцыя 7. КРАЯЗНАЎЧЫ ДАВЕДАЧНА-БІБЛІЯГРАФІЧНЫ АПАРАТ БІБЛІЯТЭКІ

Пытанні:

1.Азначэнне КБДА, яго функцыі, уласцівасці і крытэрыі.

2.Структура КДБА.

3.Краязнаўчыя каталогі: агульныя пытанні

3.1. Карткавы краязнаўчы каталог.

3.2. Электронны краязнаўчы каталог.

3.3. Зводны краязнаўчы каталог.

4. Краязнаўчыя картатэкі і базы даных.

5. Краязнаўчы даведачна-бібліяграфічны фонд (КДБФ) бібліятэкі.

6. Краязнаўчыя інфармацыйныя рэсурсы на сайтах бібліятэк.

 

Мэта: атрымаць уяўленні аб прызначэнні, асаблівасцях і структуры краязнаўчага даведачна-бібліяграфічнага апарату бібліятэкі, тэндэнцыях яго развіцця.


Дата добавления: 2015-09-06; просмотров: 284 | Нарушение авторских прав


Читайте в этой же книге: Пытанне 3. Краязнаўчае бібліятэказнаўства — тэарэтычнае ядро бібліятэчнага краязнаўства | Краязнаўчая дзейнасць бібліятэкі як базавая падсістэма бібліятэчнага кразнаўства | Краязнаўчага фонда бібліятэкі | Розных тыпаў і відаў. | Такім чынам, існуе пэўная спецыфіка фарміравання краязнаўчых фондаў бібліятэк розных тыпаў і відаў, што з’яўляецца ўмовай стварэння сукупнага краязнаўчага фонду рэгіёна. | Краязнаўчы фонд з’яўляецца структурнай адзінкай агульнага фонда бібліятэкі. Таму фарміраванне КФ ажыццяўляецца на аснове агульнафондавых прынцыпаў і агульнапрынятай тэхналогіі. | Пытанне 3. Агульныя і дапаможныя прыметы вызначэння краязнаўчай каштоўнасці дакумента. Крыніцы папаўнення фондаў краязнаўчых і мясцовых дакументаў | Пытанне 5. Размяшчэнне і захаванне краязнаўчага фонда | Пытанне 1. Індывідуальныя, групавыя і калектыўныя карыстальнікі краязнаўчых фондаў і паслуг бібліятэк па краязнаўстве | Формы ўдзелу мясцовага насельніцтва ў рэалізацыі мэт краязнаўчай дзейнасці бібліятэк |
<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Пытанне 2. Асаблівасці арганізацыі абслугоўвання па краязнаўстве ва універсальных абласных, публічных (масавых) і спецыяльных бібліятэках| Пытанне 1. Азначэнне КБДА, яго функцыі, уласцівасці і крытэрыі

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.011 сек.)