Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

КРЫНІЦЫ І АСНОЎНЫЯ РЫСЫ

Читайте также:
  1. КРЫНІЦЫ
  2. Пытанне 3. Агульныя і дапаможныя прыметы вызначэння краязнаўчай каштоўнасці дакумента. Крыніцы папаўнення фондаў краязнаўчых і мясцовых дакументаў
  3. Склад і ўнутран будова З. Зямная кара (ЗК), мантыя, ядро і іх хар-ка. Суадносіны ЗК і літасфеты. Тэктонасфера. Тыпы ЗК, іх асноўныя структурныя эл-ты

Лекцый: 4 гадзіны

Семінарскіх заняткаў: 4 гадзіны

 

Агульная характарыстыка крыніц права: звычаю, закона, прэцэдэнта, дактрыны. Характарыстыка навуковых школ каментатараў і гуманістаў. Роля навукі права ў развіцці права ВКЛ. Пачаткі кадыфікацыі права. Дзейнасць канцлера М. Кезгайлавіча. Роля звычаёвага права і закона ў прававой сістэме ВКЛ.

Першыя агульназемскія законы – прывілеі ВКЛ 1387,1413, 1432, 1434, 1447, 1492,1506 гг.; аналіз зместу. Судзебнік 1468 г. – першы зборнік законаў беларуска-літоўскай дзяржавы.

Значэнне абласных і валасных прывілеяў (грамат) у прававой сістэме ВКЛ, іх змест (1503 г. – Віцебскай зямлі, 1511 г. – Полацкай зямлі, 1498г. – Бельскай і г. д.).

Характарыстыка зместу прывілеяў гарадам на магдэбургскае права; прымяненне крыніц магдэбургскага права ў ВКЛ (прывілеі Вільні, Берасцю, Гародні, Полацку і Менску – 1387,1390,1391,1498,1499 гг.).

Асноўныя прынцыпы права эпохі Рэнесансу. Новае разуменне суверэнітэту дзяржавы і правоў асобы, ролі закона ў дзяржаве. Кадыфікацыя права ВКЛ і яе дзяржаўна-палітычнае значэнне. Уплыў ідэалогіі Рэнесансу і прававых поглядаў М. Гусоўскага, Ф. Скарыны, Е. Таліята, В. Чыркі, А. Гаштаўта, А. Ратондуса, А. Валовіча, М. Радзівіла, М. Літвіна, Я. Даманеўскага, М. Ва-ладковіча, П. Астравецкага, Габрыяловіча, С. Буднага, Л. Сапегі, П. Раізія на працу кадыфікатараў права ВКЛ.

I Статут ВКЛ – характарыстыка сістэмы права, асноўных прынцыпаў збору і інстытутаў. Прымяненне іншых (субсідыярных) крыніц права.

Палітычныя і эканамічныя рэформы ў ВКЛ 1560-ых гг. Неабходнасць новай кадыфікацыі.

Фарміраванне і соймавае зацвярджэнне статутай камісіі, персанальны склад, удзел юрыстаў-навукоўцаў і практыкаў, прадстаўніцтва шляхецкага руху.

Асноўныя задачы кадыфікацыі. Значэнне Бельскага прывілею 1564 г. Удасканаленне сістэмы права.

II Статут ВКЛ – асноўная характарыстыка дзяржаўна-прававых змен, судовых і інш. інстытутаў; міжнародна-прававыя і ўнутраныя прычыны ўдасканалення Статута. Роля Люблінскай уніі. Стварэнне статутных камісій для распрацоўкі новага Статута. Асноўныя змены ў заканадаўстве.

III Статут ВКЛ – яго палітычнае значэнне, крыніцы, змест новых інстытутаў.

Асноўныя рысы публічнага і прыватнага права па заканадаўству ВКЛ.

Дзяржаўнае права – адлюстраванне рыс “шляхецкай рэспублікі”: ролі соймікаў і соймаў, караля і рады (сената), судовай сістэмы.

Крымінальнае права. Вызначэнне, прыкметы, склад і класіфікацыя злачынстваў. Фарміраванне інстытутаў абароны правоў асобы – удзел пракуратараў у судовым працэсе, прэзумпцыя невінаватасці і г. д.

Прыватнае права. Правадзеяздольнасць асобы ў прыватным праве. Прынцыпы абмежавання правоў.

Рэчавае права. Суб’екты і аб’екты рэчавага права, прававы рэжым нерухомых і рухомых рэчаў, сервітуты.

Віды дагавораў, абавязацельствы.

Іскавая даўніна.

Шлюбна-сямейнае права. Рэгуляванне шлюбна-сямейных адносін 3 сістэмамі права: звычаёвым, свецкім, царкоўным (кананічным). Крыніцы шлюбна-сямейнага права. Размежаванне юрысдыкцыі паміж свецкім і царкоўным судом. Асноўныя ўмовы сапраўднасці шлюбу, спынення шлюбу. Рэгуляванне сямейных маёмасных дачыненняў.

Спадчыннае права. Асноўныя характарыстыкі пераходу спадчыны па закону і па тэстаменту, чарга на спадчыну. Колы асоб, якія пазбаўлены права на перадачу спадчыны і на атрыманне спадчыны.

Апека. Апякунства па закону, па тэстаменту, па прызначэнні дзяржавы. Абмежаванне права жанчын на апеку. Працэдура ўступлення ў апякунства, правы і абавязкі апекуна, адказнасць апекуна; правы апекаваных; умовы спынення апекі.

Юрыдычная адукацыя ў ВКЛ. Школа права пры касцёле Св. Яна, асобы выкладчыкаў, пачатак навучання ў Віленскай Акадэміі. Навучанне юрыстаў у замежных універсітэтах: роля Кракаўскага, Пражскага, Падуанскага, Вітэнбергскага і інш.

 

ТЭМА 7

СУДОВАЯ СІСТЭМА І ПРАЦЭСУАЛЬНАЕ ПРАВА ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА (XIVXVI стст.)

Лекцый: 2 гадзіны

Семінарскіх заняткаў: 2 гадзіны

 

Развіццё судовай сістэмы ВКЛ: суд адміністрацыі, фарміраванне шляхецкіх мясцовых судоў, стварэнне вышэйшага шляхецкага суда.

Вышэйшыя судовыя органы ВКЛ. Гаспадарскі (велікакняжацкі) суд, яго склад (віды) і дзейнасць.

Суд паноў-рады. Соймавы суд, яго юрысдыкцыя. Маршалкаўскі суд. Камісарскі суд. Галоўны суд (Галоўны літоўскі трыбунал): склад, юрысдыкцыя і парадак дзейнасці. Духоўны трыбунал.

Апеляцыйны суд для гарадоў з магдэбургскім правам.

Мясцовыя суды ВКЛ. Судовая рэформа 60-ых гг. ХVI ст.

Працэдура фарміравання і юрысдыкцыя земскага павятовага, замкавага (гродскага) і падкаморскага судоў; суд дзяржаўцы, панскі суд (вотчынны); суд копны; магістрацкі суд: войтаўска-лаўнічы (войта і лаўнікаў), бурмістарска-радзецкі суды ў гарадах з магдэбургскім правам.

Спецыяльныя суды: падкаморскі і каптуровы. Прычыны фарміравання, склад і юрысдыкцыя.

Працэсуальнае права: асноўныя палажэнні. Судаводства, судовыя акты.

Віды судовага працэсу, якія прымяняліся ў судах ВКЛ. Асноўныя прыкметы інквізыцыйнага працэсу, яго прымяненне ў судовай сістэме ВКЛ.

Асноўныя інстытуты працэсуальнага права для цывільных і крымінальных спраў.

Працэдура судаводства для мясцовых і вышэйшых судоў дзяржавы, тэрміны і формы дзейнасці. Прычыны спрошчанага судаводства ў судзе старасцінскага «вряда». Правы і абавязкі суддзяў і падсудных. Кампетэнцыя судовых ураднікаў: судовага пісара, старасты, падстарасты, вознага.

Змест выракаў і дэкрэтаў. Правы на абскарджанне судовых выракаў, дэкрэтаў і г. д., працэдура апеляцыі. Выкананне судовых рашэнняў.

Прававыя асновы дзейнасці інстытута адвакатуры, роля пракуратараў у судовым працэсе. Палестры і віды іх дзейнасці.

 

ТЭМА 8

ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНЫ ЛАД І ПРАВА НА БЕЛАРУСІ Ў СКЛАДЗЕ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ (1569 – 1795 гг.)

 

Лекцый: 6 гадзін

Семінарскіх заняткаў: 2 гадзіны

 

Дзяржаўна-прававое становішча ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай. Пацвярджэнне суверэнітэту Статутам ВКЛ 1588 г. Дзейнасць Генеральнага сойміку ВКЛ у Слоніме, Ваўкавыску. Віленская канвакацыя.

Дзяржаўныя інстытуты «шляхецкай рэспублікі». Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады Рэчы Паспалітай. Кароль, яго паўнамоцтвы. Абмежаванне ўлады караля. Падпісанне «Генрыхавых артыкулаў». Традыцыя пакта-канвента. Свабодная элекцыя манарха. Паўнамоцтвы сойма, роля соймікаў. Дзяржаўна-палітычнае значэнне інструкцый соймікаў паслам. Пашырэнне правоў шляхты. Права шляхты на канфедэрацыю.

Фарміраванне і кампетэнцыя сойму Рэчы Паспалітай. Чарговасць соймаў ардынарных, соймы экстраардынарныя, канвакацыйныя, элекцыйныя, каранацыйныя. Права «ліберум вета». Асобныя соймы Вялікага княства Літоўскага. Канстытуцыя сойму 1673 г. аб вальных соймах РП.

Павятовыя соймікі ў дзяржаўнай сістэме ВКЛ.

Казацка-сялянскія паўстанні на Беларусі ў сярэдзіне ХVII ст. Вайна паміж Маскоўскай дзяржавай і Рэччу Паспалітай 1654 – 1667 гг., страта левабярэжнай Украіны. Палітычныя наступствы.

«Ураўнаванне правоў» шляхты ВКЛ і Кароны Польскай 1697 г. Рэлігійнае пытанне і палітыка ВКЛ і Кароны Польскай адносна праваслаўнай і пратэстанцкай царквы. «Дэсідэнцкае» пытанне ў міжнародных адносінах Рэчы Паспалітай.

Пачатак рэформ дзяржаўнага ладу ў РП другой паловы ХVIIIст.

Эканамічныя зрухі да стабілізацыі ў РП, развіццё мануфактураў, капіталістычныя рысы гаспадаркі. Палітычныя змены. Абранне каралём і вялікім князем Станіслава Аўгуста Панятоўскага.

Канвакацыйны сойм 1764 г. і першыя крокі рэформ. Умяшанне замежных дзяржаў у працэс рэфармавання дзяржаўнага ладу РП. Роля палітыкі Прусіі і Расіі. Кардынальныя правы 1768 г., змены ў дзяржаўным кіраванні. Умацаванне цэнтральнага кіравання. Стварэнне Пастаяннай рады і Адукацыйнай камісіі. Узвышэнне палітычнай ролі мяшчанства. Кардынальнае рэфармаванне дзяржаўнага ладу чатырохгадовым соймам. Зацвярджэнне новай формы дзяржавы Канстытуцыяй. Кампетэнцыя асноўных органаў улады і кіравання.

Крыніцы права ВКЛ падчас Рэчы Паспалітай. Заканадаўства 1764 – 1780 гг. і выданне «Валюміна легум» (Volumina legum).

Статуты ВКЛ 1566 г. і 1588 г., соймавыя канстытуцыі. Заканадаўчае абмежаванне правоў праваслаўных і пратэстантаў. Заканадаўчае зацвярджэнне ўзвышэння ролі мяшчан. Законы аб гарадах (1775,1776, 1791 гг.).

Прававыя ідэі эпохі Асветніцтва, асноўныя накірункі развіцця права. Адкрыццё юрыдычнага факультэта ў Віленскай Акадэміі (1641 – 1644 гг.).

Дзейнасць А. Алізароўскага, Г. Калантая, І. Патоцкага, Ст. Ня-мцэвіча, Ст. Сташыца і інш. вядомых юрыстаў.

Соймавыя канстытуцыі аб пачатку дзяржаўных рэформ. Процідзеянні рэформам і Кардынальныя правы 1768 г., іх змест і характарыстыка. Змены ў публічным і прыватным праве.

 

ТЭМА 9


Дата добавления: 2015-10-13; просмотров: 414 | Нарушение авторских прав


Читайте в этой же книге: ПРАДМОВА | ТЭМА 12 | ТЭМА 13 | КРЫНІЦЫ | Літаратура на замежных мовах | І ПРАВА БЕЛАРУСІ |
<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Для студэнтаў завочнай формы навучання| Семінарскіх заняткаў: 2 гадзіны

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.009 сек.)