Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Дзея 18

 

Уваходзіць Васіль Сямёнавіч, які цягне на павадку Бульку.

БУЛЬКА (адчайна) Ратуйце! Хто-небудзь! (Заўважае Дуная, які цягне за сабою Алега Пятровіча. Ашаломлена) Дунай! Ты вярнуўся!

ДУНАЙ Няўжо ты падумала, быццам я цябе пакіну?

БУЛЬКА (засаромеўшыся) Калі шчыра...

ВАСІЛЬ СЯМЁНАВІЧ (Алегу Пятровічу, усміхаючыся) Вы сталі ў нас частым госцем.

АЛЕГ ПЯТРОВІЧ У мяне тут засталася няскончаная справа...

ТАМАРА ІВАНАЎНА Дакладней кажучы, у мяне да вас справа.

БУЛЬКА (ківае на Тамару Іванаўну) Дунайка, хто гэта?

ДУНАЙ Твая новая гаспадыня.

БУЛЬКА (ашаломлена) Хто?!

ТАМАРА ІВАНАЎНА (Васілю Сямёнавічу, указваючы на Бульку, няўпэўнена) Ці магу я ўзяць сабаку? Зразумела, калі, яна згодная..

БУЛЬКА (да Тамары Іванаўны) Згодная! (Дунаю) Дунайка, я зрабіла вялікае адкрыццё! Цуды здараюцца!

ДУНАЙ Я ж казаў... Цуды здараюцца там, дзе ў іх вераць.

ТАМАРА ІВАНАЎНА (указвае на Бульку). Чаго яна так разгаўкалася? Пэўна, я не падабаюся ёй? Не дзіва...

БУЛЬКА Памыляецеся! Вы мне падабаецеся! І я вам неўзабаве спадабаюся! Сумна вам са мною не будзе! Я вас развучу гараваць!

ВАСІЛЬ СЯМЁНАВІЧ (да Тамары Іванаўны) Бульдогі такія... (Шукае адпаведнае слова.) Энэргічныя! З такою сабакай самі станеце такой... (Знаходзіць адпаведнае слова) Энэргічнай!

ТАМАРА ІВАНАЎНА (Васілю Сямёнавічу, асцярожна набліжаючыся да Булькі) А ці пойдзе яна са мною?

БУЛЬКА Куды заўгодна!

ВАСІЛЬ СЯМЁНАВІЧ Паклічце яе — убачыце.

ТАМАРА ІВАНАЎНА Кіс-кіс-кіс...

ВАСІЛЬ СЯМЁНАВІЧ Шаноўная, хто так сабак кліча?

ТАМАРА ІВАНАЎНА А як трэба?

БУЛЬКА Мяў-мяў! (Скокамі набліжаецца да Тамары Іванаўны)

ДУНАЙ (спалохана) Булька, што з табою?

БУЛЬКА Я вывучала замежную мову. Калі за коткамі ганялася.

ВАСІЛЬ СЯМЁНАВІЧ (здзіўлена, да Тамары Іванаўны) Вось дык цуд! Упершыню чую, каб сабака мяўкаў. У вас не бульдожка, а сапраўдны лінгвіст. (Здымае з Булькі свой ашыйнік)

ТАМАРА ІВАНАЎНА (адзявае свой ашыйнік на Бульку. Васілю Сямёнавічу) А якое ў яе імя?

БУЛЬКА Называйце, як хочаце! Хоць Баўнці! Хоць Снікерс!

АЛЕГ ПЯТРОВІЧ (да Тамары Іванаўны). Не раіў бы называць яе неяк экзатычна. Кшталту Баўнці або Снікерс. Можа пакрыўдзіцца.

ВАСІЛЬ СЯМЁНАВІЧ (чухае патыліцу. Да Тамары Іванаўны). Ну, напрыклад... Назавіце яе Булькай! Скарочана ад "бульдога".

БУЛЬКА Малайцы вы, людзі! Здагадлівыя! (Да Тамары Іванаўны) Гаспадынька, хадзем адсюль! У мяне з гэтым месцам звяз а ныя благія ўспаміны! З мяне тут суп хацелі зварыць!

ВАСІЛЬ СЯМЁНАВІЧ (Алегу Пятровічу). Ведаеце, чаму я люблю сваю працу? Вось з-за такіх момантаў быцця.

АЛЕГ ПЯТРОВІЧ Дзякуй вам.

ВАСІЛЬ СЯМЁНАВІЧ Трэба аформіць некатрыя дакументы. Правілаў яшчэ ніхто не адмяняў. Гэта нядоўга.

Васіль Пятровіч, здаволена ўсміхаючыся, сыходзіць.

АЛЕГ ПЯТРОВІЧ Дунай, сядзець!

ТАМАРА ІВАНАЎНА Будька,… як ён!

Сыходзяць


Дата добавления: 2015-08-09; просмотров: 102 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Дзея 16| Дзея 19

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.008 сек.)