Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Мэта работы

Читайте также:
  1. B. Оценка устойчивости работы ХО к воздействию светового излучения.
  2. I Актуальность дипломной работы
  3. I период работы
  4. I. ОБЩАЯ ХАРАКТЕРИСТИКА РАБОТЫ
  5. I. Работы с тяжелыми и вредными условиями труда
  6. II. ВЫБОР ТЕМЫ КУРСОВОЙ РАБОТЫ И ФОРМЫ ЕЕ ПОДГОТОВКИ
  7. II. Выполнение работы.

 

Азнаёміцца з будавай, прынцыпам дзеяння крокавага рухавіка і даследаваць яго працу.

 

 

1 Прыборы і абсталяванне

 

1.1 Лабараторная ўстаноўка;

1.2 Крыніца сілкавання БП-3;

1.3 Частатамер.

 

 

2 Кароткія тэарэтычныя звесткі

 

Крокавыя рукавікі ўяўляюць сабой сінхронныя мікрарухавікі, у якіх сілка­ванне абмотак статара здзяйсняецца імпульсамі напружання ад камутатара. Яны выкарыстоўваюцца для прывода механізмаў, што маюць старт-стопны рух, або для механізмаў з непарыўным рухам, калі кіруючы сігнал заданы ў выглядзе імпульсаў. Гэта робіць найбольш эфек­тыўным іх прымяненне ў спалучэнні з лічбавымі сістэмамі кіравання.

Кроказыя рухавікі маюць дзве абмоткі – абмотку ўзбуджэння і абмотку кіра­вання. Шматфазную абмотку кіравання размяшчаюць на статары, які мае яўна­выражаныя полюсы. Абмотку ўзбуджэння размяшчаюць на ротары. Прытым, ротар такіх рухавікоў можа быць выкананы як з абмоткай узбуджэння ці паста­янным магнітам (актыўны ротар), так і з магнітамягкага матэрыялу (рэактыўны ротар).

Пры паслядоўнай падачы імпульсаў напружання на шпулі абмоткі кіравання адбываецца скачкападобнае перамяшчэнне магнітнага поля статара. Кожнаму імпульсу напружання адпавядае вызначанае становішча ротара. Такім чынам, кіраванне крокавымі рухавікамі грунтуецца на змене частаты, ліку, палярнасці і парадка падачы імпульсаў напружання на яго фазныя абмоткі.

Крок крокавага рухавіка α, º уяўляе сабой вугал паварота ротара на які ён паварочваецца пры падачы імпульсаў.

 

, (6.1)

 

дзе k – лік тактаў у адным цыкле, шт;

p – лік пар палюсоў абмоткі кіравання, шт.

Пад лікам тактаў у адным цыкле разумеюць колькі раз паўтараецца за абарот ротара рухавіка (цыкл) перабор усіх варыянтаў імпульсаў, што падаюцца на абмотку ўзбуджэння. Інакш кажуны, лік тактаў у адным цыкле ўкаавае колькі маецца пар палюсоў адной фазы на статары.

Частата вярчэння ротара n, аб/хв залежыць ад частаты падачы імпульсау f, і крока рухавіка a.

 

. (6.2)

 

Устаноўка, што выкарыстоўваецца ў лабараторнай рабоце, складаецца з нас­тупных асноўных блокаў:

– рэгулюемага генератара РГ прамавугольных імпульсаў, частату якіх можна змяняць супраціўленнем “частата”;

– праграматара серыі імпульсаў ПСІ, які дазваляе задаваць лік імпульсаў, што падаюцца на крокавы рухавік М;

– узмацняльнікаў У1-У4, якія забяспечваюць неабходную велічыню току ў абмотках кіравання М.

 
 


≤0
 
 

 

Малюнак 6.1 – Функцыянальная схема лабараторнай устаноўкі

 

Лабараторная ўстаноўка працуе наступным чынам. Пры знаходжанні перак­лючальніка рэжымаў работы ў становішчы “непарыўна” імпульсы з генератара трапляюць на размеркавальнік імпульсаў РІ, узмацняюцца ва ўзмацняльніках УІ-У4 і перадаюцца на абмоткі кіравання крокавага рухавіка. У выніку ротар верціцца з пэўнай хуткасцю, якую можна змяняць супраціўленнем “частата”. Пры пераключэнні пераключальніка рэжыма работы ў рэжым “крок”, імпульсы з генератара трапляшць на ключавы элемент КЭ і адымаючы лічыльнік СТ праграматара серыі імпульсаў ПСІ. Папярэдне ў задатчык кода запісваюць з дапамогаю кнопак двойкавы код колькасці імпульсаў, якія мы жадаем атрымаць на выхадзе ПСІ. Колькасць праграмуемых імпульсаў вызначаецца сумай лічбаў націснутых кнопак. Схема кіравання сабрана такім чынам, што аднаму задана­му імпульсу адпавядае два крокі рухавіка. Такім чынам, з дапамогаю ПСІ мож­на задаць ад 0 крокаў (усе кнопкі ненаціснуты) да 30 крокаў рухавіка (усе кноп­кі націснуты). Перад наборам заданага ліку імпульсаў неабходна націснуць кнопкі “зброс”, а для іх запісу – неабходна націснуць кнопку “запіс”.

Кожны імпульс, што трапляе ад генератара на адымаючы лічыльнік памяншае запісаны лік у лічыльніку на адзінку. Калі лік у ім становіцца роўным нулю, ключавы элемент КЭ размыкаецца і імпульсы перастаюць трапляць на размер­кавальнік імпульсаў РІ. У выніку рухавік спыніцца.

 

 


Дата добавления: 2015-08-18; просмотров: 162 | Нарушение авторских прав


Читайте в этой же книге: Кароткiя тэарэтычныя звесткi | Парадак выканання работы | Кароткiя тэарэтычныя звесткi | Рэжым рэжым рэжым | Парадак выканання работы | Парадак выканання работы | Кароткiя тэарэтычныя звесткi | Парадак выканання работы | Мэта работы |
<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Парадак выканання работы| Парадак выканання работы

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.007 сек.)