Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Кароткiя тэарэтычныя звесткi. Асiнхронныя рухавiкi (АР) складаюцца з нерухомай часткi статара i рухомай – ротара

Читайте также:
  1. Кароткiя тэарэтычныя звесткi
  2. Кароткiя тэарэтычныя звесткi

 

Асiнхронныя рухавiкi (АР) складаюцца з нерухомай часткi статара i рухомай – ротара. Статар АР складаецца з корпуса, асяродка з абмоткай. У дадзенай лабараторнай рабоце даследуецца трохфазны АР. Ротар АР складаецца з вала i асяродка з абмоткай. Абмотка АР з каротказамкнутым ротарам уяўляе сабой шэраг металiчных стрыжняў, якiя раўнамерна размешчаны у пазах асяродка i замкнуты з абодвух бакоў каротказа­мыкаючымi кольцамi. Такую абмотку пры­нята называць “вавёрчына кола”.

Пры падключэннi трохфазнай абмоткi статара да крынiцы сiлкавання ў ёй узнiкае самавярчальнае магнiтнае поле, якое верцiцца з частатой n1, якая назы­ваецца сiнхроннай.

 

(3.1)

 

дзе f1 – частата сiлкуючага напружання, Гц;

р – лiк пар палюсоў, шт.

Самавярчальнае магнiтнае поле наводзiць электрарухаюiчую сiлу (ЭРС) у абмотках статара i ротара. ЭРС, што наводзiцца ў абмотцы статара накiравана насустрач сiлкуючаму напружанню i абмяжоўвае ток у абмотцы. Абмотка ро­тара замкнута, таму ЭРС у ёй утварае ток. Ток у абмотцы ротара ўзаемадзей­нiчае з самавярчальным магнiтным полем статара, што вядзе да з’яўлення электрамагнiтнай сiлы, якая верцiць ротар. Вярчальны момант у АР узнiкае толькi пры няроўнасцi частаты вярчэння магнiтнага поля статара n1 i частаты вярчэння ротара n2. Прычым заўсёды n1>n2. Велiчыня, якая характарызуе ня­роўнасць гэтых частот называецца слiзгаценнем s.

 

. (3.2)


Эксплуатацыйныя уласцiвасцi АР характарызуюцца iх рабочымi i механiч­нымi характарыстыкамi. Рабочыя характарыстыкi ўяўляюць сабой залеж­насць частаты вярчэння рухавiка n2, каэфiцыента карыснага дзеяння (ККДз) h, карыс­нага моманту М2, каэфiцыенту магутнасцi cosj i току статара Iа ад карыснай механічнай магутнасцi на валу рухавіка P2 пры пастаянных напру­жаннi сiлка­вання U1 i частаце сiлкуючага напружання f1.

Рабочыя характарыстыкi АР можна вызначыць з дапамогаю нагрузачнага ге­нератара, якi размяшчаецца на адным вале з рухавiком. Магутнасць генератара Pг, Вт роўна

 

Pг=Uг*Iг, (3.3)

 

дзе Uг – напружанне на вывадах генератара, В;

Iг – ток нагрузкi генератара, А.

Карысная магутнасць АР P2, Вт будзе роўна

 

P2=Pг+DPг, (3.4)

 

дзе DPг – страты магутнасцi у генератары, Вт.

Калi ўявiць, што страты энергii ў рухавiку i ў генератары роўны, то можна запiсаць, што

 

, (3.5)

 

дзе P1 – электрычная магутнасць, што спажывае рухавiк, Вт.

Карысны момант, ККДз i сosj вызначаюцца па формулах

 

, (3.6)

, (3.7)

, (3.8)

 

дзе U1 – напружанне сiлкавання АР, Вт; у лабараторнай рабоце яно роўна 127 В;

I1 – ток, што працякае ў абмотцы статара АР.


 

М2,

І1, η,

n2, cosφ

η, n2

cosφ І1

М2

 

 

Р2

 

Малюнак 4.1 – Рабочыя характарыстыкi АР

 

n M2

 

M2 s

 

Малюнак 4.2 – Механiчныя характарыстыкi АР

 

 


Дата добавления: 2015-08-18; просмотров: 90 | Нарушение авторских прав


Читайте в этой же книге: Кароткiя тэарэтычныя звесткi | Парадак выканання работы | Кароткiя тэарэтычныя звесткi | Рэжым рэжым рэжым | Парадак выканання работы | Мэта работы | Парадак выканання работы | Мэта работы | Парадак выканання работы |
<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Парадак выканання работы| Парадак выканання работы

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.006 сек.)