Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Патрабаванні да мовы пісьмовага выкладу матэрыялу

Читайте также:
  1. Бібліяграфічны спіс і патрабаванні да яго афармлення
  2. Рэферат і яго віды. Патрабаванні да рэферата

 

Навуковы тэкст павінен быць бездакорным з пункту гледжання арфаграфічнага, пунктуацыйнага, стылістычнага афармлення.

У мове і стылі навуковай работы знаходзіць адлюстраванне акадэмічны этыкет, сутнасць якога заключаецца ў інтэрпрэтацыі ўласнага і пераважных пунктаў погляду з мэтай абгрунтавання навуковай ісціны.

Найважнымі сродкамі выражэння лагічных сувязяў з’яўляюцца спецыяльныя функцыянальна-сінтаксічныя сродкі сувязі на:

− паслядоўнасць развіцця думкі (у пачатку, першым чынам, затым, па-першае, па-другое, значыць, такім чынам і інш.);

− супярэчлівыя адносіны (аднак; паміж тым; у той час, як; тым не менш);

− прычынна-выніковыя адносіны (такім чынам, таму, дзякуючы гэтаму, адпаведна з гэтым, з прычыны гэтага, акрамя таго, да таго ж);

− пераход ад адной думкі да іншай (перш чым перайсці да …, звернемся да …, разгледзім, спынімся на…, разгледзеўшы, пяройдзем да …, неабходна спыніцца на…, неабходна разгледзець…);

− вынік, выснову (такім чынам, значыць, напрыканцы адзначым, усё сказанае дазваляе зрабіць выснову, падводзячы вынікі, варта сказаць…).

Навуковы тэкст характарызуецца тым, што ў яго ўключаюцца толькі дакладныя, атрыманыя ў выніку працяглых назіранняў і навуковых эксперыментаў звесткі і факты. Гэта абумоўлівае і дакладнасць іх слоўнага выражэння, выкарыстанне спецыяльнай тэрміналогіі. Спецыяльныя тэрміны даюць магчымасць у кароткай і лаканічнай форме даваць разгорнутыя азначэнні і характарыстыкі навуковых фактаў, паняццяў, працэсаў, з’яў. Але варта ўлічыць, што нельга адвольна змешваць у адным тэксце розную тэрміналогію, памятаючы, што кожная навука мае сваю, уласцівую толькі ёй, тэрміналагічную сістэму.

Пры стварэнні тэкстаў навуковага стылю варта ўлічваць наступныя асаблівасці, якія характарызуюць навуковую прозу:

− спецыяльная фразеалогія: устойлівыя спалучэнні для выражэння лагічных сувязяў паміж часткамі выказвання (як паказаў аналіз; на падставе атрыманых дадзеных; рэзюмуючы сказанае; адгэтуль вынікае, што і інш.,), тэрміны (камунікатыўная кампетэнтнасць, рэальны і ірэальны апавядальны сказ і інш.);

− наяўнасць вялікай колькасці назоўнікаў з абстрактным значэннем, аддзеяслоўных назоўнікаў (даследаванне, разгляд, вывучэнне і інш.);

− наяўнасць адносных прыметнікаў. Для ўтварэння найвышэйшай ступені часцей за ўсё выкарыстоўваюцца словы найбольш, найменш. Не ўжываецца параўнальная ступень прыметніка з прыстаўкай па - (вышэй, хутчэй), а таксама вышэйшая ступень прыметніка з суфіксамі - айш -, - ейш -, - ш- за выключэннем некаторых тэрміналагічных выразаў, напрыклад, найменшае значэнне паказчыка;

− адсутнасць экспрэсіі; дамінуючая форма ацэнкі — канстатаванне прымет, уласцівых вызначанаму слову, словазлучэнню, сказу. Большасць прыметнікаў з’яўляюцца часткай тэрміналагічных выразаў. Асобныя прыметнікі ўжываюцца ў ролі займеннікаў;

− адметная інфармацыйная нагрузка дзеясловаў і дзеяслоўных форм, якія служаць для выразу сталых уласцівасцей прадмета (разглядаецца праблема, а не разгледжаная праблема), ужываецца таксама пры апісанні ходу даследавання і інш.;

− асноўнае месца займаюць формы незакончанага трывання дзеясловаў, і формы цяперашняга часу. Шырока выкарыстоўваюцца зваротныя дзеясловы, пасіўныя канструкцыі, што абумоўлена неабходнасцю падкрэсліць аб’ект дзеяння, прадмет даследавання (у дадзеным артыкуле разглядаюцца…);

− вельмі распаўсюджаны ўказальныя займеннікі гэты, той, такі. Яны канкрэтызуюць прадмет і выяўляюць лагічныя сувязі паміж часткамі выказвання (гэтыя дадзеныя служаць дастатковай падставай для высновы…). Займеннікі нешта, сёе-тое, што-небудзь у сілу неканкрэтнасці іх значэння не ўжываюцца;

− пераважаюць складаныя сказы, звязаныя складанымі падпарадкавальнымі злучнікамі (дзякуючы таму што, між тым як, бо, замест таго каб, з прычыны таго што, таму што, з прычыны таго што, пасля таго як, у той час як і інш.). Часта ўжываюцца вытворныя адыменныя прыназоўнікі (у плыні, у адпаведнасці з …, у выніку, у адрозненне ад …, нароўні з …, у сувязі з … і інш.);

− тэкст часцей за ўсё выкладаецца складаназалежнымі, а не складаназлучанымі сказамі;

− пры апісанні фактаў, з’яў і працэсаў выкарыстоўваюцца безасабовыя, няпэўна-асабовыя сказы. Намінатыўныя сказы ўжываюцца ў назвах глаў, раздзелаў і падраздзелаў, у подпісах да малюнкаў, дыяграм, ілюстрацый;

− наяўнасць мноства ўступных слоў і словазлучэнняў (вядома, зразумела, сапраўды, мабыць, трэба меркаваць, магчыма, верагодна). Выкарыстанне адмысловых уступных слоў і словазлучэнняў для ўказання на крыніцу паведамлення (па паведамленні, па звестках, па дадзеных, па нашым меркаванні і інш.);

− выкарыстанне кароткіх дзеепрыметнікаў для апісання эксперыментаў (Было вылучана 15 структурных частак…);

− стыль выкладу — безасабовы маналог, таму выклад звычайна вядзецца ад трэцяй асобы;

− аўтар выступае ў множным ліку і замест я ужывае мы. Але нельга злоўжываць займеннікам мы, а варта звяртацца да канструкцый, якія выключаюць ужыванне гэтага займенніка (Спачатку апрацоўваюць адбор зыходных дадзеных і ўсталёўваюць іх адпаведнасць накірункам даследавання…);

− сэнсавая дакладнасць;

− выразнасць (уменне пісаць даступна і даходліва);

− поўнае выключэнне з тэксту работы слоў і словазлучэнняў, якія не нясуць ніякай сэнсавай нагрузкі;

− выключэнне шматслоўя;

− аднатыпнасць пабудовы рубрыкі пераліку.


Дата добавления: 2015-11-26; просмотров: 142 | Нарушение авторских прав



mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.006 сек.)