Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Быць беларусам

На рынку гандлярка крычыць-разрываецца:

— Мушшына! Купіце тушонку!

Мужчына:

— Я не ем тушонку...

— Вы што! Цяпер усе бяруць тушонку! Усе беларусы бяруць тушонку, бо цяперака капаюць бульбу!

Што тут скажаш — лагічна. У прынцыпе, ніколі не чула, каб хто з беларусаў прызнаваўся ў нейкай асаблівай любові да бульбы. Але пару год таму трапіла за сталом у сварку: якія гатункі бульбы смачнейшыя — жоўтыя ці белыя? Падазраю, што людзі натуральна пабіліся б, калі б не маё пытанне:

— А што, ёсць розніца?

На мяне ўсе паглядзелі так, быццам бы я здрадзіла нацыянальным інтарэсам!

Сапраўдны беларус у любові да бульбы можа і не прызнавацца, але разбірацца абавязаны.

ПРА КАШТОЎНАСЦІ

Калі душа пашкрабаная наждаком паўсядзённасці і патрабуе тэрміновай "перазагрузкі", іду ў антыкварную краму...

Той, хто не бываў у нашым горадзе, несумненна, уявіць сабе нешта кшталту дыкенсаўскай "Лаўкі старажытнасцяў" — і моцна памыліцца. Насамрэч у нас усяго каля дзясятка "антыкварыятаў" (гэта кропля ў моры для амаль двухмільённага горада!), і тыя нагадваюць што заўгодна, але не скарбніцу. Лаўка ў Музеі М. Багдановіча падобная на музей, "Антыкварыят" у Траецкім прадмесці — на канфіскат... Найбольш папулярная крама "Антыквар" на праспекце Незалежнасці, хоць і паказвае ў вітрыне неверагодны французскі гадзіннік, з мініяцюрным бронзавым хлопчыкам-лаўцом на шыкоўнай нефрытавай падстаўцы, не гідзіцца і звычайнымі алюмініевымі параваркамі "за 2 капейкі". Менавіта там я падслухала шыкоўную размову паміж прадаўцом і патэнцыйным пакупніком.

"Скажыце, гэты помпавы тэрмас працуе?" — "Працуе". — "А ў ім срэбра няма?" — "Няма". — "Гэта добра, бо я па тэлевізары бачыў чалавека, у якога ўся скура стала шэрай, бо ён з дзяцінства карыстаўся срэбным посудам!"

Наогул, складаецца такое ўражанне, што ўяўленне пра каштоўнасці ў нашых людзей сфарміраванае выключна СМІ, а ніяк не бацькамі. Іншым разам здаецца, што ты бачыш перад сабой калекцыянера-знаўцу, а на справе ён выяўляецца такім жа неафітам, як і ты сам.

Успамінаецца пакупніца, якая набрала дробнай бронзавай пластыкі на паўмільёна рублёў. Ах, як артыстычна яна махала рукой, калі прадавачка паказвала ёй рэчы, якія здаваліся ёй нявартымі ўвагі! "Фі! Гэта зусім не той сплаў, я адчуваю нават на дотык!" — закочвала яна вочы. Я з павагай успомніла рэмаркаўскага героя з "Ценяў у раі", які вызначыў сапраўднасць бронзавага Буды інтуітыўна, правёўшы з ім ноч у адным пакоі... Дык вось калі ўсё было аплачана, жанчына раптам стала цікавіцца ўзростам купленых рэчаў. Упс! Траціна з іх аказалася "фэйкам", наватворам у самым прамым сэнсе гэтага слова. Але "калекцыянерку" гэта зусім не засмуціла, яна ўголас стала марыць пра тое, як яны будуць блішчэць, калі яна іх начысціць!

Што праўда, у нас ёсць і сапраўдныя "спецы", якія, заходзячы ў краму, перш за ўсё вітаюцца з прадавачкамі кіўком галавы і пытаннем: "Ёсць што для мяне?" Не раз даводзілася бачыць, як хуткім каршуновым поглядам яны выбіраюць на застаўленай паліцы прадмет са "сваёй тэмы". Вось жа стаяць як быццам бы цалкам аднолькавыя парцалянавыя статуэткі. Падыходзіць такі знаўца — імгненна робіць выбар... І раптам ты "робішся відушчым": абраная ім зграбная "паненка" сапраўды зусім іншая, чым яе суседкі! З тонкім роспісам, з пяшчотным, ледзь заўважным румянцам. Здаецца, падыхай на яе — ажыве... Але такія наведнікі — хутчэй выключэнне, звычайна знаўцы скупляюць старатворы непасрэдна ва ўладальнікаў, і, калі самі не з'яўляюцца калекцыянерамі, проста перапраўляюць артэфакты для перапродажу на Захад ці Усход, дзе кошт большы "ў разы".

Нягледзячы на тое, што сама магу "завісаць" у антыкварных крамах па некалькі гадзін, рэчы там не купляю. І ёсць некалькі прычын. Напрыклад, мой жыццёвы досвед. Некалі жыла побач з жанчынай, кватэра якой была пад столь забітая самымі сапраўднымі каштоўнасцямі. Бронза, жывапіс, распісныя фаянсавыя талеркі, празрыстыя кітайскія сервізы... Усё гэта было пасля вайны вывезена з Германіі бацькам маёй суседкі, вайскоўцам у даволі высокім чыне. І ніводзін з гэтых прадметаў не прынёс нікому шчасця! Нешта прадалі за бясцэнак перакупшчыкам, нешта патрэскалася, калі гарэў тэлевізар. Карціну нямецкага рамантыка-марыніста наогул абмянялі на паклейку шпалераў у пакоі — ёю расплаціліся з паклейшчыцамі... Цяжка ўявіць перажыванні кабеты, калі падчас гэтага самага рамонту выпадкова ў паветраводзе знайшлася сувенірная цацачная хатка, схаваная бацькам у спадзеве на прыемны сюрпрыз. Стары заклаў у хованку фота ўсіх чальцоў сям'і: такі сабе сямейны міні-архіў, дзе ўсе разам, і ўсе — вясёлыя! Але суседка мая абсалютна не ацаніла гэтага бацькавага жэсту: на момант знаходкі ўсе сваякі, акрамя яе, ужо пайшлі з жыцця, а золата-брыльянтаў у пакунку не аказалася. Як яна крычала, злавалася на бацьку за няўдалы, на яе погляд, жарт! Было неяк няёмка нагадваць, што бацька і так зрабіў усё магчымае для матэрыяльнага дабрабыту сям'і, але не пайшло тое дабро на карысць... Прызнацца, гэтая гісторыя цалкам адбіла ў мяне ахвоту да чужых скарбаў, але час ад часу я наведваюся ў крамы.

Рэч у тым, што антыкварыят — цудоўная візуальная мадэль нашай культуры. Асабліва кніжнай культуры... Бо наш спажывец абсалютна нармальна ўспрымае, калі замест антыкварыяту (каштоўных твораў мастацтва, якім, дарэчы, не павінна быць менш за пяцьдзясят гадоў), яму прапаноўваюць рогі "дзесяць-гадоў-таму-забітага аленя"... Ці канфіскаваныя зашмуляныя CD... Ці шклянкі з алімпійскім мішкам... Ці набор піўных этыкетак... Звычайны пакупнік гэтага як бы не заўважае і не абураецца. Ён і сапраўды, відаць, лічыць гэта скарбам, як лічыць літаратурай данцовых-марыніных. І ў антыкварыяце ён выбірае толькі тое, што анансуецца прадавачкай як "польскае", "нямецкае", "французскае" і "рускае", нават не спрабуючы адшукаць нешта сваё. Ён быццам загадзя ўпэўнены, што на такой вялікай тэрыторыі, як Беларусь, нічога цікавага за ўсю нашу шматвяковую гісторыю зрабіць не маглі. Ці, можа, маглі, але не зрабілі. І таму не верыць думцы эксперта-крытыка, а давярае выключна свайму сялянска-пралетарскаму густу, які ў яго быццам бы ад нараджэння.

Але густу ад нараджэння не бывае. Густ, як сказаў Дж. Сібрук, — гэта веды, сканцэнтраваныя да гушчыні сіропу. І толькі веды могуць выратаваць нас ад суцэльнага "фэйку", падробкі, несапраўднасці. Толькі веды дапамогуць нам выгадаваць новае пакаленне беларусаў, якое будзе свабодна арыентавацца ў культуры, у тым ліку і ў антыкварнай. І цаніць тое, што маем.

Ганна КІСЛІЦЫНА.

Заданне 9. Падкрэсліце спалучэнні, тыповыя для матэрыялаў крымінальнай тэматыкі. Знайдзіце прыклады стылістычнай неадпаведнасці ў тэксце.

Страляў у сабак і людзей

Жыхар вёскі Пінкавічы, што пад самым Пінскам, увечары выйшаў на вуліцу і стаў страляць з пнеўматычнай стрэльбы. Спачатку яго мішэнямі былі сабакі, а потым і тыя, хто праходзіў міма. Пацярпеў адзін мінак, яго крыху зачапіла пнеўматычнай куляй.

Хулігана затрымалі. 32-гадовы мужчына тлумачыў у міліцыі, што выйшаў напужаць сабак, якія брахалі і перашкаджалі дзецям спаць. А чаму стаў паліць па людзях, ён не памятае, бо быў нецвярозы. Навошта ж піць да такога стану, каб сябе не помніць? Цяпер, відаць, будзе час, каб падумаць і над гэтым пытаннем: хулігану пагражае пазбаўленне волі.

Збіў дзіця і ўцёк

У Белаазёрску 8-гадовы хлопчык пераходзіў дарогу па нерэгуляваным пешаходным пераходзе на вуліцы Леніна. Проста на "зебры" на дзіця наляцеў легкавік, збіў і знік з месца аварыі.

Хлопчык атрымаў пералом касцей таза і быў шпіталізаваны. А кіроўцу хутка затрымалі супрацоўнікі ДАІ. У 21-гадовага жыхара вёскі Пескі Бярозаўскага раёна ніколі не было правоў на кіраванне машынай, а аўтамабіль, на якім ён здзейсніў наезд, аказаўся аформлены на знаёмага.

Яна СВЕТАВА.


Дата добавления: 2015-12-08; просмотров: 87 | Нарушение авторских прав



mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.007 сек.)