Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Практычны модуль № 1.

Читайте также:
  1. II. Модульное структурирование содержания образовательной программы
  2. VIІI. ПЕРЕЛІК ПИТАНЬ ДЛЯ ПІДГОТОВКИ ДО МОДУЛЬНОГО ТА СЕМЕСТРОВОГО КОНТРОЛЮ
  3. Базовый модуль 2
  4. Бекіту оймаларының негізгі түрлері: С)метрлік Е)модульды Н)жұмыр
  5. В. Модульний контроль
  6. Дисковые модульные фрезы
  7. ДРУГИЙ МОДУЛЬ

Тэма: Марфалагічная стылістыка: назоўнік

І. Тэарэтычная частка

1. Стылістычныя асаблівасці назоўніка.

2. Выкарыстанне рэчыўных, зборных, канкрэтных і абстрактных назоўнікаў. Антанамасія. Уласныя і агульныя імёны.

3. Стылістычнае выкарыстанне роду назоўніка. Некаторыя семантыка-стылістычныя асаблівасці дублетных склонавых форм. Стылістычныя асаблівасці ўжывання ліку назоўніка.

4. Стылістычныя асаблівасці словаўтваральных сродкаў назоўніка.

5. Аддзеяслоўныя назоўнікі ў публіцыстычным стылі.

ІІ. Развіццёвая частка

Заданне 1. Прааналізуйце сінтагматычнае размяшчэнне назоўнікаў у наступным тэксце. Як спалучаюцца элементы публіцыстычнага і афіцыйна-справавога стылю ў рубрыцы “Афіцыйна” газеты “Звязда”. Адзначце марфалагічную стратыфікацыю ў матэрыяле (зрабіце дыяграму). Выпішыце аддзеяслоўныя назоўнікі.

Чыпсы выключаны з пераліку ўвозімых у Беларусь тавараў з прымяненнем зніжанай стаўкі ПДВ

У Беларусі чыпсы выключаны з пераліку тавараў з прымяненнем зніжанай стаўкі ПДВ. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў адпаведны ўказ № 526 "Аб унясенні змяненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 чэрвеня 2007 г. № 287".

Змяненні ва ўказ № 287, які вызначае падаткаабкладанне харчовых тавараў і тавараў для дзяцей, унесены ў сувязі з тым, што з 6 ліпеня 2010 года згодна з Дагаворам аб Мытным кодэксе Мытнага саюза тэрыторыі Беларусі, Казахстана і Расіі складаюць адзіную мытную тэрыторыю. У адпаведнасці з новым указам прадугледжана выключэнне з пераліку харчовых тавараў і тавараў для дзяцей, па якіх прымяняецца зніжаная стаўка падатку на дабаўленую вартасць у памеры 10 працэнтаў пры іх увозе на мытную тэрыторыю Беларусі і (або) пры рэалізацыі на тэрыторыі краіны, зацверджанага ўказам № 287, бульбы, нарэзанай тонкімі лустачкамі, абсмажанай або падсушанай, салёнай або несалёнай, араматызаванай або неараматызаванай, у герметычных упакоўках. Размова ідзе аб бульбяных чыпсах, якія ў адпаведнасці з патрабаваннямі санітарных нормаў, правілаў і гігіенічных нарматываў забаронены для дзіцячага харчавання.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Заданне 2. Выпішыце са слоўнікаў лексічнае значэнне наступных назоўнікаў: шок, эпіцэнтр, настальгія, чалавек. Параўнайце са значэннем у рускіх слоўніках. Ці ёсць розніца?

ІІІ. Практычная частка

Задание 1. Подберите определения, правильно согласуйте их с приведенными ниже словами. Словосочетания запишите.

1). Рояль, бра, кофе, тюль, какаду, папарацци, пари, жюри, авеню, киви, сирокко, виски, салями, хиппи, Сочи, Миссисипи, Калахари, табу.

2). Евро, камикадзе, шимпанзе, Тбилиси, Килиманджаро, секьюрити, барбекю, мозоль, шампунь, толь, кольраби, кенгуру, тамагочи, кутюрье,

Задание 2. Из двух форм существительных, приведенных в скобках, выберите нормативную. Употребите ее в нужном падеже.

1. Домик на пригорке был черный и крыт (толем, толью). 2. (Ставень, ставня) слетел (а) с петли. 3. Ударили по (рельс, рельса), подвешенн... к дереву. 4. Мы вошли в светл... больш... (зал, зала). 5. Ветром был... разбросан... (скирд, скирда).

Задание 3. От данных существительных образуйте форму именительного падежа множественного числа.

Бухгалтер, вексель, табель, год, директор, инспектор, кондуктор, китель, корпус, отпуск, порт, слесарь, тенор, торт, шофер, якорь, инженер.

Задание 4. От данных существительных образуйте форму родительного падежа множественного числа.

Апельсины, баклажаны, буряты, вафли, гектары, гусары, калмыки, килограммы, кочерги, носки, полотенца, рельсы, сапоги, свечи, туркмены, туфли, чулки, цапли, яблоки, якуты, ясли.

Задание 5. Подберите к существительным женского рода существительные мужского рода. Отметьте случаи отсутствия родовых пар.

Балерина, гонщица, доярка, массажистка, маникюрша, санитарка, секретарша, сиделка, солистка, студентка, телеграфистка, ткачиха, чемпионка.

Задание 6. Подберите к существительным мужского рода существительные женского рода. Определите стилистические и семантические различия между ними. Отметьте случаи отсутствия родовых пар.

Аквалангист, адвокат, бригадир, врач, генерал, директор, доктор, доктор наук, защитник, инженер, космонавт, кандидат в мастера, кондуктор, лаборант, машинист, научный сотрудник, педагог, слесарь.

Заданне 7. З матэрыялу выпішыце ўласныя назоўнікі; асабовыя назоўнікі. Якую ролю яны выконваюць у артыкуле. Ці можна абысціся без іх?

ЗВЯЗДА. 13 кастрычніка 2010 г.

Яны любяць Бога, людзей і Радзіму

Цяжар і радасць

Ларысе Грамакоўскай 36 гадоў, яна жыве ў шматпавярхоўцы ў новым мікрараёне Магілёва. Вялікая сям'я займае адразу дзве кватэры на лесвічнай пляцоўцы. Абстаноўка ў іх сціплая, але ўсё зроблена для дзяцей: і спартыўны куток, і нават арэлі, на якіх па чарзе гушкаюцца малыя.

Ларыса і Валерый пазнаёміліся ў царкве хрысціян веры Евангельскай. Малады чалавек прыехаў у Магілёў са Шклоўшчыны і працаваў у будаўнічай брыгадзе. Ларыса па прафесіі фармацэўт, аднак перад нараджэннем першага дзіцяці ўладкавалася на Магілёўскі завод ліфтавага машынабудавання.

Праўда, зазначае шматдзетная маці, апошні дзясятак гадоў яна знаходзіцца ў суцэльным дэкрэтным водпуску, бо, лічы, кожныя два гады нараджае дзіця. Аднак "Ліфтмаш" пра сваю работніцу не забывае: днямі, напярэдадні свята, жанчына разам з дзецьмі ездзіла ад завода на пазнавальную экскурсію па Магілёве.

Ларыса і дзеці вельмі шкадавалі, што на перадсвяточнае фатаграфаванне сям'і не трапіў тата. Ён робіць тынкоўшчыкам у ЖЭУ і не змог кінуць працу.

— Звычайна ўся ўвага на мяне і дзяцей, нібыта муж не мае да гэтага дачынення, — паскардзілася жанчына. — А ў мяне вельмі добры муж. Ён — маё апірышча. І калі б не ён, я б, можа, і не здолела несці гэты шматдзетны цяжар.

І ўсё ж, шмат дзяцей — гэта цяжар альбо радасць?

— Цяжар — таму што гэта вялікія клопаты, — шчыра адказвае Ларыса. — Але гэтыя клопаты пераўтвараюцца ў вялікую радасць, калі бачыш вынікі — як твае дзеці гадуюцца і фарміруюцца як асобы.

Маленькія анёлы

Самай старэйшай дзяўчынцы ў сям'і, якая атрымала ад бацькоў сімвалічнае імя — Надзея, споўнілася 10 гадоў. Яна, кажа маці, самая паслухмяная і адказная. На яркай куртцы Надзі вышыта: "99% Анёл".

— Ну, гэта ж не я напісала, — бянтэжыцца дзяўчынка. — Я мяркую, што насамрэч толькі напалову добрая, а напалову — не. Анёл на 50%.

Пяцікласніца мае цвёрдую "10" па літаратуры і па-майстэрску складае чарадзейскія казкі. Апошняя была пра трох сёстраў, якіх злая чараўніца пераўтварыла ў трох лебедзяў, але яны здолелі адшукаць жывую ваду і вярнуцца дадому.

Такія казкі з задавальненнем слухае Арцём, брат Надзеі. Гарэзліваму хлопчыку 8 гадоў, і ён нібыта ртуць — бясконца рухаецца. Яго бацька Валерый, зусім спакойны чалавек, часта смяецца, што з-за Арцёма ўся хата ходырам ходзіць. Белыя вейкі на адным воку малога — адметны знак і нібыта абяцанне будучага таленту.

Паша пайшоў сёлета ў першы клас: яму падабаецца настаўніца, але з аднакласнікамі яшчэ добра не раззнаёміўся. Ангеліна ў свае 4 гады ярка апранаецца і паводзіць сябе, як маленькая актрыса, якая ўсё ж часам нечага саромеецца. Дзіма, 2-гадовы хлопчык і пакуль малодшы ў сям'і, цягнецца да маці.

— Галоўныя якасці маці — шмат дабрыні, любові да дзяцей і цярплівасці, — усміхаецца Ларыса, якую абступілі дзеці. — Мае дзеці ўсе розныя, але яны ладзяць паміж сабой. Асабліва калі няма побач бацькоў, яны адразу гуртуюцца і адчуваюць сябе сям'ёй, дзе трэба сачыць, каб малодшых не пакрыўдзілі чужыя.

Фізіка і лірыка

У Ларысы часта цікавяцца, навошта ёй так шмат дзяцей. Яна не крыўдзіцца на такія пытанні, а спакойна тлумачыць: "Дзеці — наша блаславенне ў дом".

Цікава, што пра самыя вялікія складанасці яна ўзгадвае, калі ў сям'і была толькі адна дачка. Маўляў, была ў разгубленасці, хвалявалася і панікавала, не магла адрозніць дробныя праблемы ад сапраўды важных.

— Калі чакала другое дзіця, дык з жахам думала, як жа я буду спраўляцца, — прызнаецца жанчына. — Але з гадамі я ўпэўнілася, што спраўляцца можна. Праўда, у гэтым выпадку трэба забыцца на свае кар'еру і жаданні, а рэалізоўвацца ў дзецях.

Быць шматдзетнай маці — гэта, вядома, няпроста. Найперш, фізічна цяжка для жанчыны, хоць і не вельмі прынята пра гэта гаварыць услых. І адна цяжарнасць і роды — гэта вялікія пакуты. А пяць ці шэсць? Хоць з кожным разам, усміхаецца Ларыса, арганізм пераносіць усё лягчэй. Ды і радасць ад з'яўлення дзіцяці на свет кампенсуе боль і нязручнасці.

Цяпер яна зноў цяжарная: яшчэ не ведае, хто будзе — хлопчык альбо дзяўчынка. Часам ужо цяжка спраўляцца з усімі хатнімі клопатамі, але на дапамогу прыходзяць муж і маці.

Грошай таксама часам не хапае. "Не тое каб мы былі такія бедныя і гаротныя, але ўвосень, напрыклад, перажылі шок: увесь дзіцячы абутак стаў малым!" — усміхаецца Ларыса, але тут жа дадае, што на свеце ёсць добрыя людзі, якія пазычаць грошы і падзеляцца сваім, ды і ў дзяржаўных органах можна атрымаць адрасную дапамогу.

Свая дарога ў жыцці

Ларыса лічыць, што мець шмат дзяцей — гэта не выпадковы паварот лёсу, а яе сапраўднае прызванне. Гэта, напэўна, сапраўды так, бо вочы гэтай жанчыны зусім спакойныя. Ніякай раздражнёнасці, характэрнай для стомленых ад жыцця і працы бацькоў. Нават нягледзячы на тое, што навокал куча дзяцей, кожны з якіх патрабуе ўвагі.

— Дзеці найбольш вучаць мяне цярплівасці: як стрымлівацца і да кожнага знайсці свой падыход, — расказвае маці. — А мая галоўная задача — навучыць іх спадзявацца на Бога і знайсці сваю дарогу ў жыцці.

Яна, шчыра кажучы, не вельмі любіць рабіць прагнозы на будучыню. Жыве па прынцыпе: "Дзень пражыў — і дзякуй". Але Ларыса перад усім імкнецца, каб яе дзеці любілі прыроду і жывыя стасункі з людзьмі, насуперак распаўсюджаным цяпер суцэльным камп'ютарызацыі і тэлевізійнасці.

— Хачу, каб яны любілі Бога, людзей і сваю Радзіму.

Грамакоўскія ўжо вырашылі, што адзначаць Дзень маці і атрыманне ордэна маці святочным торцікам у сямейным коле. Дзеці рыхтуюць свае падарункі. Арцём ужо выказаў гатоўнасць хутка збегаць у краму і набыць маці новую парфуму.

— Я вельмі рада ордэну Маці, — шчыра гаворыць Ларыса Грамакоўская. — Але ўсё гэта не дзеля ўзнагароды, а дзеля таго, каб людзі даведаліся, што можна гадаваць шмат дзяцей і не бедаваць. Гэта зусім не страшна. Трэба, каб жанчыны нараджалі і любілі дзяцей.

Ілона Іванова.

Заданне 8. Вызначце стылістычныя асаблівасці выкарыстання назоўнікаў (іх граматычных катэгорый). Падкрэсліце рэчыўныя і зборныя назоўнікі.


Дата добавления: 2015-12-08; просмотров: 143 | Нарушение авторских прав



mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.014 сек.)